Сардэчна запрашаем у інтэрнат
Баранавіцкага дзяржаўнага
музычнага каледжа!

У 2012 годзе быў пабудаваны інтэрнат для пражывання іншагародніх навучэнцаў. Інтэрнат калідорнага тыпу. Добраўпарадкаваныя і ўтульныя пакоі на два, тры, чатыры чалавекі. Інтэрнат знаходзіцца ў спакойным раёне. Колькасць пакояў - 26, разлічана на 66 чалавек. Абсталявана 4 кухнямі; 8 санвузламі, якія складаюцца з душавой, туалета, мыйнага пакоя. У інтэрнаце ёсць 2 пакоі самападрыхтоўкі, 3 бытавыя пакоі, пакой для мыцця бялізны, пакой для адпачынку, дзе праходзіць прагляд тэлеперадач і відэафільмаў, праводзяцца гутаркі, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, гульні ў шашкі і шахматы.

010 350
 

Падкатэгорыі