Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж пачаў сваю працу ў 1969 г.
У розны час яго ўзначальвалі А.Р. Какарэка, А.У. Вароніна, І.І. Тулейка;
Цяперашні дырэктар - Юрлевіч Святлана Іванаўна.
У каледжы атрымалі музычную адукацыю тысячы таленавітых маладых людзей, некалькі пакаленняў прафесійных музыкантаў падтрымліваюць і прымнажаюць найлепшыя традыцыі нацыянальнай музычнай культуры, нязменна дэманструючы высокае майстэрства.
Гонарам і сапраўдным нацыянальным здабыткам краіны сталі яго выпускнікі, якія дасягнулі творчых і прафесійных вышынь:
Вячаслаў Кузняцоў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, член Саюза кампазітараў, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
Павел Янкоўскі – саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Марыінскага тэатра (г.Санкт-Пецярбург);
Алег Прохараў – саліст Свярдлоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі;
Аляксей Мікуцель – саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета РБ;
Сяргей Суцько – саліст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра РБ;
Уладзімір Ксёнц – артыст Заслужанага калектыву "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі", заслужаны артыст РБ;
Ігар Квашэвіч – пераможца Вышэйшай лігі мэтраў сусветнага акардэона, "Залаты акардэон";
Надзея Мянжынская – салістка Беларускага Дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”;
Сняжана Валуевіч (Кісялевіч) – артыстка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору РБ ім. Г.І. Цітовіча;
Дзяніс Салавей – дырыжор аркестра Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл РБ;
Ганна Кузьміч – артыстка Узорнапаказальнага аркестра Узброеных сіл РБ;
Ірына Карманава – хормайстар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета РБ;
Ігар Цхоўрабаў – саліст Дзяржаўнага камернага аркестра РБ;
Сяргей Траццяк, Віталь Гуцько і Дзяніс Рамашка – артысты аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета РБ;
Сяргей Мурычын – артыст аркестра Баларускай дзяржаўнай філармоніі;
Марына Дабралёт – артыст Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Таленавітымі кіраўнікамі, арганізатарамі і сапраўднымі прафесіяналамі ў сферы культуры з'яўляюцца:
Наталля Міхальчык - начальнік аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама;
Ігар Тулейка – дырэктар Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа;
Юрый Лейка – дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў;
Віктар Радаман – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў;
Наталля Стасюк – начальнік вучэбна-метадычнага аддзела БДАМ;
Ала Нікіфарэнка – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры Беларускай і сусветнай мастацкай культуры БДУКіМ;
Яўген Шыманец – дацэнт кафедры мастацтва эстрады БДУКіМ;
Алена Валынец – выкладчык кафедры народна-інструментальнай творчасці БДУКМ;
Юры Вальмус – сябра Саюза кампазітараў РБ, выкладчык каледжа і іншыя.
За ўвесь 50-гадовы перыяд свайго існавання каледж даў пуцёўку ў прафесійнае жыццё амаль 28 500 маладым музыкам, чыя дзейнасць разгарнулася ў музычных школах і калектывах Беларусі і за яе межамі.
Найбольш таленавітая моладзь працягнула сваю адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М.Танка і іншых ВНУ. Многія з нашых выпускнікоў вярнуліся ў родныя сцены і паспяхова працуюць, працягваючы традыцыі.
Педагагічны калектыў каледжа ў цяперашні час налічвае 75 выкладчыкаў і 10 канцэртмайстраў. Гэта вопытныя і высокакваліфікаваныя спецыялісты, большасць з якіх маюць вышэйшую педагагічную катэгорыю.
Майстэрства выкладчыкаў каледжа яскрава адлюстроўваецца ў поспехах і дасягненнях навучэнцаў: каля 200 маладых спецыялістаў атрымалі дыпломы з адзнакай, значная колькасць выпускнікоў каледжа сталі лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, 23 з'яўляюцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Калектыў навучальнай установы, разумеючы значнасць узросшых патрабаванняў да падрыхтоўкі маладых спецыялістаў, актыўна імкнецца ўдасканальваць навучальны працэс, укараняць сучасныя методыкі і праграмы для падрыхтоўкі прафесіяналаў, запатрабаваных у сферы культуры.
50-годдзе Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа павінна стаць стымулам да сапраўднага росквіту, ажыццяўлення творчых задум, авалодання новымі прафесійнымі вяршынямі ў музычным мастацтве.
Аснову вучэбна-выхаваўчага працэсу каледжа складае дзейнасць 10 цыклавых камісій, якія складаюцца з вопытных і творча актыўных выкладчыкаў, канцэртмайстраў, куратараў навучальных груп.