📌 20 лютага навучэнцы 2 курса ХХнДН Баранавiцкага музычнага каледжа ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульне “Слова роднае - вечнасці след” , прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

📚📝🎶Удзельнікі чыталі вершы, складалі выказванні пра родную мову, спявалі песні, адказвалі на лінгвістычныя пытанні, што спрыяла выхаванню патрыятызму і грамадзянскай культуры праз асэнсаванне духоўных каштоўнасцей , абуджэнню павагі і пачуцця любові да роднай мовы.