З 2-4 красавiка 2026 года ў Мінскім дзяржаўным каледжы імя М. І. Глінкі адбыўся IV Фестываль-конкурс народнай песні "Агмень" імя А. У. Рашчынскага, які сабраў болей 40 удзельнікаў з Беларусі і Расіі.

Конкурс праходзіў пры падтрымцы Упраўлення культуры Мінгарвыканкама, ГА "Беларускі саюз кампазітараў" і ГА "Беларускі саюз музычных дзеячаў". На высокім узроўні аддзяленне "Харавое выканальніцтва" (народны хор) прадставілі на конкурсе навучэнцы Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа.

Па выніках конкурсу званне Лаурэата 2 ступені атрымала ПАЛІНА ЗАНЬКА 🥈🏆(кл. выкладчыка Вялікай Таццяны Рыгораўны).

Дыпломамі ўдзельнікаў адзначаны ЗАЛЕСКАЯ АНАСТАСІЯ (кл. выкладчыка Вялікай Таццяны Рыгораўны) і ЧЭРНІК ВЕРАНІКА (кл. выкладчыка Нішкевіч Таццяны Аляксандраўны, канцэртмайстар Ермакоў Аляксандр Леанідавіч).

Віншуем💐