11 чэрвеня 2026 у зале Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа ў межах дзяржаўнага экзамену адбылася прэм'ера гістарычнай музычнай тэатралізаванай пастаноўкі ансамбля "Дзiвосы" па сцэнарыю Таццяны Нішкевіч "КАРЧОМКА", прысвечаная 155-годдзю г. Баранавічы.
Падзеі пастаноўкі разгортваюцца ў Навамышскай карчме ў 1881 годзе, куды прыязджае студэнт-першакурснік Яўхім Карскі. У развіцці сюжэту згадваецца продаж мястэчка Баранавічы графу Развадоўскаму, папулярныя ў той перыяд рамансы, паэты, друкаваныя выданні, традыцыйныя танцы, напоі ды стравы....



















